Ва ýстанове дашкольнай адукацыі функцыянуюць групы з беларускай мовай навучання і выхавання, якiя наведваюць выхаванцы першай малодшай групы i другой малодшай групы:
з 2 гадоў да 3 гадоў;
з 3 гадоў да 4 гадоў.
Спецыяльна арганізаваную, нерагламентаваную дзейнасць, рэжымныя маменты, праводзяць выхавальнікі дашкольнай установы Кощыц Ганна Андрэяýна і Сiнкевiч Алёна Валер'еýна на беларускай мове ý адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дзеці ý гэтых групах адрозніваюць беларускую мову ад рускай, ужываюць асобныя словы беларускага этыкету, разыгрываюць кароткія творы на беларускай мове. Шмат у чым гэтаму садзейнічае валоданне на высокім узроýні выхавальнікамі групы беларускай мове.